Валанцёрскі рух св. Мікалая арганізуе дабрачынную акцыю «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Акцыя праводзіцца ўжо пяты год па ініцыятыве а. Аляксандра Шыбекі і яго жонкі Людмілы.

Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і.

Падарунак можа змяшчаць у сабе салодкае (цукеркі, шакалад), канцэлярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь), дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі), цацкі і г.д. Колькасны склад і памер падарунка — любы.

Пазней, у перыяд Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных сем’яў. Трывае акцыя да свята Божага Нараджэння. У мінулым годзе дзякуючы акцыі падарункі атрымалі больш 300 дзяцей!

Прыносіць падарункі можна па адрасах: 

  • г. Мінск, вул. Арджанікідзе 6 (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Праведнага Язэпа). Тэл. +375292997241, +375299622019 (а. Аляксандр)

 г. Віцебск, вул. 2-ая Войкава 6а (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Уваскрасення Хрыстова). Тэл. +375292656060 (Алена)

 Для тых, хто хацеў бы прыняць удзел у акцыі ў Маладзечне, Гродне, Полацку, Лідзе, Магілёве, Брэсце, Івацэвічах і Оршы,  звяртайцеся, калі ласка, па тэлефонах:+37529 299 72 41(МТС) +37529 962 20 19 (Velcom) або  e-mail:   [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?