Вярхоўная Рада Украіны не прыняла законапраекты, якія дазваляюць асуджанай экс-прэм'еру Украіны Юліі Цімашэнцы выехаць на лячэнне за мяжу.

У чацвер перад дэпутатамі выступілі аўтары ўсіх шасці законапраектаў аб лячэнні асуджаных за мяжой, па кожным з якіх было прынята адмоўнае рашэнне.

Такое рашэнне парламента апазіцыя сустрэла крыкамі «Ганьба».

Раней дэпутаты Партыі рэгіёнаў заяўлялі, што будуць галасаваць толькі за той законапраект, які будзе распрацаваны рабочай групай.

Рашэнне «пытання Цімашэнкі» з'яўляецца умовай для заключэння пагаднення аб асацыяцыі з ЕС, якое Кіеў разлічвае падпісаць у Вільні 28—29 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?