Marca.com
Форвард «Барселоны» Ліянэль Месі заявіў, што нават не збіраецца разглядаць прапановы іншых клубаў.
«Зразумела, мяне цешыць цікавасць з боку іншых вялікіх камандаў, аднак маё жыццё належыць «Барселоне».
Я маю намер правесці тут усю сваю кар'еру. Зараз наша каманда знаходзіцца на правільным шляху, каб стаць чэмпіёнамі.
Вельмі хачу выйграць чэмпіянат свету са зборнай Аргенціны. Гэта б стала увасабленнем мары», — цытуе Месі Marca.