Тарыфы на газ і электраэнергію ў Беларусі могуць ўзрасці з 1 снежня. Аб гэтым сёння ў ходзе жывой тэлефоннай лініі з чытачамі газеты «Советская Белоруссия» паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.
«Ва ўрада ёсць разлік па нязначным павелічэнні тарыфаў з 1 снежня. Але гэтае пытанне будзе ўзгадняцца з кіраўніком дзяржавы і прымацца пасля ўсіх узгадненняў», — адзначыў Анатоль Калінін. Калі будзе прынята станоўчае рашэнне, то невялікі пад'ём адбудзецца на асобныя камунальныя паслугі, газ і электраэнергію.
«На астатнія камунальныя паслугі ў нас няма падстаў павышаць цэны ў гэтым годзе», — паабяцаў Анатоль Калінін.
Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што ў Беларусі на сённяшні дзень грамадзяне плацяць за мабільны тэлефон у сярэднім Br100 тыс. за камунальныя паслугі — Br260 тыс.
«Вядома, нам неабходна стварыць ахоўныя меры для тых грамадзян, якія маюць нізкія даходы, а ўсе астатнія павінны плаціць па сабекошце», — мяркуе намеснік прэм'ер-міністра.
Апошні раз тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва былі павялічаныя 1 лістапада, тады павышэнне адбылося на 8,3 %, а перад гэтым падаражанне адбылося 1 верасня на 11,8%.
Выраслі тады таксама і тарыфы на газ.