Канцэрт Касі Камоцкай, які мусіў адбыцца 26 лістапада ў Малой зале КЗ «Мінск», пераносіцца на 10 студзеня 2014 года.

«Гэта не ідэалагічныя праблемы, нічога такога. Проста арганізатары перанеслі канцэрт, — расказала карэспандэнту «НН» Кася Камоцкая. — Увогуле, хачу падкрэсліць, што ён адбудзецца менавіта 9 студзеня, а не снежня, бо паўсюль гуляе такая інфармацыя. Відаць, людзі яшчэ не мысляць катэгорыямі наступнага года».

Пры гэтым, 29 лістапада адбудзецца творчая сустрэча з удзелам Касі Камоцкай у рок-бары «Крылы» (ДК Трактарнага завода», пачатак а 19-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?