Калі вы хочаце зрабіць ноч кахання незабыўнай, або проста «ўскалыхнуць» шлюбнае жыццё, абавязкова пачастуйце сябе і свайго партнёра салодкімі ягадамі — клубніцамі і малінай.
Вядомы брытанскі эксперт у галіне харчавання прафесар Патрык Холфард перакананы, што такі дэсерт цудоўна выконвае ролю віягры, прычым аказвае стымулюючы эфект і на мужчын, і на жанчын.
Даследаванні паказваюць, што спажыванне ў ежу клубніцаў і маліны здольна істотна ўзмацняць лібіда. Тлумачыцца гэты стымулюючы сэксуальны эфект тым, што разам з мякаццю ягад мы ямо і іх і насенне, якое ўтрымлівае высокі працэнт цынку. Цынк спрыяе сэксуальнаму ўзбуджэнню — ён уплывае на актыўнасць тэстастэрону, а акрамя таго, ён з'яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў у складзе мужчынскай спермы.
Па словах заснавальніка Інстытута аптымальнага харчавання прафесара Патрыка Холфарда, у першую чаргу клубніцы, а пасля іх маліну можна назваць «ягадамі кахання.
Эксперт перакананы, што прыгаршча маліны або клубніцаў, з'едзеная перад любоўнымі гульнямі, значна паляпшае якасць сэксу. «Гэтыя ягады ўтрымліваюць вельмі вялікі працэнт антыаксідантаў, якія аптымізуюць прыток крыві да палавых органаў», — падкрэслівае Холфард дзеянне стымулюючага эфекту ад ужывання «прыроднай віягры».
Акрамя гэтага, у клубніцах і маліне заключаны вялікі дыетычны патэнцыял: у адрозненне ад іншай садавіны, яны ўтрымліваюць найменшы запас поліцукрыдаў, што дазваляе арганізму чалавека падтрымліваць стабільны энергетычны ўзровень.