Генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера даставілі з Беларусі ў Маскву, паведамляе РІА «Навіны».
Паводле паведамлення ІТАР-ТАСС, топ-менеджар прыбыў у расійскую сталіцу рэйсам «Аэрафлота» ў 23.17 па мясцовым часе (у 22.17 па Мінску). Яго суправаджалі супрацоўнікі Федэральнай службы выканання пакаранняў РФ. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджана.
Раней паведамлялася аб перадачы Баўмгертнера расійскім праваахоўным органам.
У Расіі ў дачыненні да Баўмгертнера распачата крымінальная справа паводле артыкула «Злоўжыванне паўнамоцтвамі».
У кастрычніку ў дачыненні да яго Басманны раённы суд Масквы завочна выбраў меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, нагадвае gazeta.ru
У Мінску гендырэктар «Уралкалія» быў арыштаваны 26 жніўня і да 26 верасня ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, а затым быў пераведзены пад хатні арышт.