Новы тралейбус «Белкамунмаша» можа абыйсціся без кантактнай сеткі, а ў салоне ёсць разетка для ноўтбука і USB-порты.

Гэта машына абсталявана дызель-генератарнай устаноўкай, што дазваляе тралейбусу рухацца і без кантактнай сеткі. Яна аснашчана сістэмамі глабальнага пазіцыянавання, дыстанцыйнага кантролю стану, аўтаномнага пажаратушэння, нахілу кузава, апарэллю, з дапамогай якой пасажыры на інвалідных вазках змогуць трапіць у салон і пакінуць яго.

У салоне таксама ёсць USB-порты, куды можна падключыць мабільныя тэлефоны, і разетка для ноўтбука.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?