Па стане на 1 лістапада 2013 года на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі сабралася гатовай прадукцыі на 29 трлн 113,8 млрд рублёў.

Як паведамляе Белстат, аб'ём нерэалізаванай прадукцыі склаў 73,1% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, павялічыўшыся за кастрычнік на 2,5 працэнтнага пункта (для параўнання: на 1 лістапада 2012 года гэты паказчык складаў 56,9%). Да мая гэтага года назіраўся рост складскіх запасаў, потым нязначнае зніжэнне, а ў кастрычніку зноў адзначаны рост.

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склаліся ў наступных відах эканамічнай дзейнасці: «Вытворчасць скуры, вырабаў са скуры і абутку» (248%), «Вытворчасць машын і абсталявання» (176,9%), «Тэкстыльная і швейная вытворчасць» (171,9%).

У горназдабыўной прамысловасці гэты паказчык склаў 12,8% (на 1 лістапада 2012 года — 5,8%), у апрацоўчай — 82,3% (63,4%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 56,5% (66,7%), дрэваапрацоўчай галіне — 65,3% (63,9%), цэлюлозна-папяровай галіне і выдавецкай дзейнасці — 64,5% (64,5%).

У металургічнай вытворчасці гэты паказчык на 1 лістапада склаў 69,4% (65,9%), у вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — 108,8% (102,4%), транспартных сродкаў і абсталявання — 149,8% (98,2%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?