«Бягучыя і перспектыўныя пытанні эканамічнага развіцця краіны» абмеркаваны 25 лістапада падчас даклада Аляксандру Лукашэнку прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. 

Як паведаміла прэс-службы прэзідэнта, Лукашэнка выказаўся на тэму працы Беларускай калійнай кампаніі ў перыяд пасля сыходу «Уралкалія»: «Я атрымліваю інфармацыю, што ў цэлым мы выйшлі з таго стану, які нам дастаўся ад расіян. І сёлета мы атрымаем дзесьці больш як 2 млр. долараў даходу толькі ад продажу калійных угнаенняў. Гэта нядрэнны вынік, асабліва ўлічваючы тое, што на рынку калійных угнаенняў усё няпроста». 

Лукашэнка таксама адзначыў, што ёсць шэраг пытанняў заканадаўчага плана — аб кіраванні прыватызаванымі прадпрыемствамі.

У прыватнасці, як дзяржава павінна ўплываць на іх ад імя мінарытарных акцыянераў (памер пакета акцый якіх не дазваляе ім наўпрост удзельнічаць у кіраванні кампаніяй). Афіцыйны лідар звярнуў увагу на пэўныя складанасці ў сувязі з тым, што недастаткова абаронены інтарэсы дробных акцыянераў у акцыянерных таварыствах, створаных падчас прыватызацыі і без долі дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?