Паводле неафіцыйных звестак, у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска забарыкадаваўся судовы выканаўца, якога спрабуюць арыштаваць. Пра гэта паведаміў праваабаронца, былы следчы Алег Волчак са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Паводле наяўнай інфармацыі, судовага выканаўцу прыйшлі арыштоўваць. «Ён не згодны з гэтай сітуацыяй, забарыкадаваўся ў судзе, рве плакаты, знаходзіцца ў істэрыцы, патрабуе журналістаў», — сказала крыніца.

У прыёмнай суда Кастрычніцкага раёна БелаПАН заявілі, што ім нічога невядома, а старшы судовы выканаўца Кацярына Слабкевіч сцвярджае, што ў судзе «рабочая абстаноўка» і «нічога не адбываецца».

Між тым крыніца ў праваахоўных органах пацвердзіла, што ў судзе Кастрычніцкага раёна праводзіцца аперацыі па затрыманні. Падрабязнасці невядомыя.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, у судзе Кастрычніцкага раёна працуюць 13 судовых выканаўцаў, уключаючы чатырох старшых судовых выканаўцаў. Пяцёра з іх — мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?