60 выканаўцаў выказалі жаданне прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні-2014».

Столькі заявак атрымала Белтэлерадыёкампанія, арганізатар адборачнага конкурса. 

«Лічбы пакуль неканчатковыя, таму што заяўкі яшчэ прымаюцца. Калі заяўка была адпраўлена 24 лістапада, яна прымаецца да разгляду», - патлумачыў кіраўнік Белтэлерадыёкампанія Генадзь Давыдзька падчас анлайн-канферэнцыі.

Сярод ўдзельнікаў конкурса шмат пачаткоўцаў, аднак ёсць і больш вядомыя выканаўцы. Сярод іх Генадзь Давыдзька назваў

гурт Nuteki, Аляксея Гроса, Дарыю, Наталлю Тамела, Івана Буслая, Алену Грышанаву, а таксама дуэт гітарыста Дзідзюлі і Макса Лорэнса. Звяртае на сябе ўвагу і асоба Георгія Калдуна.

Выступ ягонага брата Дзмітрыя быў самым удалым для Беларусі на «Еўрабачанні». У 2007-м ён заняў шостае месца.

У студзені 2014 пройдзе фінальны этап адбору на «Еўрабачанне», куды пройдуць 15 выканаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?