Расія ў 2013 годзе паставіць у Беларусь да 20 мільёнаў тон нафты, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч, паведамляе агенцтва «Прайм».

«Гэта значыць, трошкі вышэй, чым была наша першапачатковая пазіцыя — 18,5 мільёнаў тон, але ніжэй, чым быў запыт у беларускага боку — 23 мільёны тон», — сказаў ён.

У 2013 годзе Беларусь разлічвала атрымаць з Расіі 23 мільёны тон нафты, і першыя тры кварталы пастаўкі ўзгадняліся ў аб'ёме 5,75 мільёнаў тон, што адпавядае таму гадавому аб'ёму.

Праблема паўстала з балансам на чацвёрты квартал — пасля затрымання ў канцы жніўня ў Мінску гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера.

Расія ўспомніла пра сваю гатоўнасць паставіць за год толькі 18,5 мільёнаў тон. У Мінэнерга «Прайм» паведамлялі, што пастаўкі за кастрычнік-снежань могуць скласці 3,1 мільёна тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?