У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Калядны пост. Ён прысвечаны святу Раства і доўжыцца 40 дзён.

Галоўнай мэтай посту, які папярэднічае вялікаму хрысціянскаму святу Нараджэння Хрыстова (у праваслаўных яно адзначаецца 7 студзеня), з'яўляецца духоўнае ачышчэнне чалавека праз пакаянне і малітву.

Запускі на Калядны пост прыпадаюць на дзень памяці святога апостала Піліпа, таму гэты пост яшчэ называюць Піліпаўскім (Піліпаўка).

У грэка-каталікоў пост пачаўся ў мінулую нядзелю, Адвэнт у рыма-каталікоў пачнецца 1 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?