Рашэннем Камітэта па манетарнай палітыцы Нацбанка 27 лістапада зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў з 40% да 35% гадавых; стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці банкаў застаюцца без змяненняў на ўзроўні 20% гадавых.

Нагадаем, раней Нацбанк зніжаў стаўкі па аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў 13 лістапада. Як і цяпер, яны былі паменшаны на 5% — да 40% гадавых.

Патанненне кошту грошай азначае, што прадпрыемствам будзе прасцей крэдытавацца і рабіць гэта ў вялікіх аб'ёмах.

Нагадаем, 12 лістапада на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў урад звярнуўся да Нацбанка з просьбай забяспечыць сумесна з банкамі ў чацвёртым квартале гэтага года зніжэнне ставак на дэпазітна-крэдытным рынку, рынку міжбанкаўскіх крэдытаў і па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаўскай сістэмы, вызначыўшы арыенцірам для іх устанаўлення стаўку рэфінансавання.

Стаўка рэфінансавання не змянялася з чэрвеня 2013 года і складае 23,5% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?