Больш чым 30 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні навагодніх і калядных святаў.

Па стане на 26 лістапада ў міжнародных зносінах прызначаны 32 дадатковыя цягнікі, з іх 20 — фарміравання Беларускай чыгункі, астатнія — фарміравання Расійскіх чыгунак.

Першыя дадатковыя цягнікі пачнуць курсіраваць 26 снежня.

У святочныя дні пасажыраў будуць перавозіць дадатковыя цягнікі Магілёў — Масква — Брэст адпраўленнем з Магілёва 28 снежня;

Гомель — Масква — Брэст адпраўленнем з Гомеля 28 снежня і 1 студзеня;

Баранавічы — Масква — Брэст адпраўленнем з Баранавічаў 31 снежня і 2 студзеня;

Брэст — Масква — Баранавічы адпраўленнем з Брэста 7, 9 і 11 студзеня;

Брэст — Масква — Гомель адпраўленнем з Брэста 10 студзеня;

Брэст — Масква адпраўленнем з Брэста 8 студзеня.

Акрамя таго, транзітам па Беларусі ў святочны перыяд будуць курсіраваць цягнікі па маршрутах Львоў — Санкт-Пецярбург і Калінінград — Санкт-Пецярбург.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных служб.

Беларуская чыгунка прадоўжыць работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд навагодніх і калядных святаў з улікам росту пасажырапатоку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?