28 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Рубель знізіўся да еўра, а даляр не таргаваўся з нагоды Дня Падзякі ў ЗША, паведамляе finance.tut.by.

Еўра ўмацаваўся на Br10 да 12 680 рублёў і паўтарыў гадавы максімум, усталяваны 30 кастрычніка.

Мінімальны курс еўра ў гэтым годзе быў 11 100 рублёў (21 сакавіка), а 1 студзеня 2013 г. курс еўра складаў 11 340 рублёў, такім чынам з пачатку года курс еўрапейскай валюты вырас на 1 340 рублёў.

Расійскі рубель патаннеў сёння на Br0,5 да 282 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0