Сёння, 28 лістапада, да 21:00 гадзіны на большай частцы тэрыторыі Беларусі, Мінскай вобласці і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, паведамляе Белгідрамет.

У Расіі тамтэйшае Міністэрства надзвычайных сітуацый папярэджвае пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я ў Маскве, Падмаскоўі і Туле.

На тэрыторыі гэтых раёнаў 28—29 лістапада чакаецца моцны вецер з парывамі да 18 м/с.

Падчас моцнага ветру МНС рэкамендуе зачыніць вокны, адключыць электрычнасць, газ і перакрыць вадаправод.

«Бяспечнымі пры моцным ветры з'яўляюцца месцы, аддаленыя ад вокнаў, — прыбіральні, калідоры, убудаваныя шафы», — гаворыцца ў паведамленні на сайце гэтага расійскага ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0