Намеснік старшыні навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры Ігар Чарняўскі паведаміў, што пашырэньне дарогі «Заслаўе -- Калодзішчы» ў раёне ўрочышча Курапаты адбываецца без узгаднення з Міністэрствам культуры.

«Мы цяпер удакладняем кіламетраж, дзе вядуцца работы, таму што была інфармацыя пра ўчастак дарогі каля пасёлка Сонечны, але трэба ўдакладніць канкрэтна. Будзем далей глядзець, як гэта ўрэгуляваць. І тут нават справа не ў тым, што работы ідуць без узгаднення з навукова-метадычнай радай. Рада ўзгадняе праектную дакументацыю, якая можа прывесці да змены гісторыка-культурнай каштоўнасці, а тут пачаліся ўжо канкрэтныя работы ў зоне аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці без узгадненьня і без атрыманьня дазволу Міністэрства культуры», — паведаміў Ігар Чарняўскі.

Паводле Чарняўскага, любыя працы на тэрыторыі адміністратыўных адзінак няемогуць ажыцьцяўляцца без дазволу кіраўніцтва гэтых адміністратыўных адзінак. Мінскі райвыканкам павінен быў прыняць рашэнне на распрацоўку праектнай дакументацыі, а затым на выкананне работ паводле гэтай дакументацыі. Гэтага зроблена не было.

«Тым больш, што Курапаты — гэта такі аб’ект, які ва ўсіх на слыху», — адзначыў спадар Чарняўскі.

Актывіст КХП-БНФ Алесь Макаў паведаміў, што 300 метраў пашыранай дарогі «Заслаўе -- Калодзішчы» каля Курапатаў гатовыя да ўкладкі асфальту:

«Работы праводзіць дарожна-будаўнічае ўпраўленне з Маладзечна. Зараз адбываецца адсыпка гравію. Дарогу пашыраюць у бок Курапатаў. Спачатку была інфармацыя, што пашырэнне будзе ў адваротны ад урочышча бок, але зараз высветлілася, што насупраць праходзіць нейкі сілавы кабель, таму пашыраюць у бок Курапатаў. Зараз ужо на працягу больш як 300 метраў укладзены і разраўняны гравій. Асфальт пакуль не клалі, але 300 метраў падрыхтавана для ўкладкі асфальту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?