Дактары Мінскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі паспяхова правялі аперацыю на сэрцы 100-гадовай пацыенткі. У клініку яна паступіла з вострым інфарктам міякарда.

Пра гэта паведаміў загадчык аддзялення рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі для кардыялагічных хворых Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) Сяргей Гуніч.

— Безумоўна, пацыентка такога сталага ўзросту — выпадак найскладаны, — пракаментаваў доктар. — Таму для вызначэння тактыкі лячэння быў скліканы кансіліум. У выніку прынялі рашэнне аб выкананні рэнтгенэндаваскулярнай аперацыі. Жанчыне выканалі стэнціраванне сасудаў сэрца, аднавіўшы такім чынам нармальны крывацёк. Пасля аперацыі пацыентка была пераведзена ў аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі для кардыялагічных хворых, а затым у кардыялагічнае аддзяленне. Па стане здароўя бабуля ўжо выпісаная дадому.

Як дадаў галоўны пазаштатны спецыяліст па рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Аляксандр Бейманаў, у БХМД рэнтгенэндаваскулярная хірургія імкліва развіваецца. Для гэтага ў клініцы створаныя ўсе ўмовы: ёсць магчымасць правядзення магнітна-рэзананснай і камп’ютарнай тамаграфіі, дзейнічае ангіяграфічны кабінет, працуе высокакваліфікаваны медперсанал.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру