Існуючая сетка праваднога радыё ў Беларусі будзе захавана.

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, адказваючы на пытанні ў рэдакцыі абласной газеты «Витебские вести».

«Развіваць правадное радыё і цягнуць новыя лініі ў XXI стагоддзі ніхто не будзе. Але тыя драты, якія ёсць, у будучыні для радыё будуць захаваныя. Правадное радыё — гэта не толькі інфармацыя, культура, музыка, асвета, гэта яшчэ і канал абвестак пры надзвычайных сітуацыях», — сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што ў Расіі, Украіне, Кітаі захоўваюць сетку праваднога радыё. «Падчас паводкі ў Крымску своечасова аб здарэнні даведаліся толькі тыя людзі, у якіх у кватэрах былі радыёкропкі. Усе астатнія крыніцы сувязі і інфармацыі не працавалі. Няма электрычнасці — няма нічога», — адзначыў міністр.

Ён таксама адзначыў, што для раёнаў вельмі важна мець сваю мясцовую газету, радыё, а цяпер ужо і студыю тэлебачання.

«Гэта адбітак часу. Рэйтынг рэгіянальнага вяшчання і мясцовых газет вельмі высокі. Цяпер у нас разавы тыраж рэспубліканскіх газет складае 1 млн. асобнікаў, столькі ж друкуецца і рэгіянальных газет. А калі браць папулярнасць, то раённая прэса дзесьці нават пераўзыходзіць рэспубліканскую. І правадное радыё, і раённыя газеты, і мясцовае тэлебачанне патрэбныя нашым гледачам, слухачам і чытачам, а значыць, Міністэрства інфармацыі будзе ўсяляк іх падтрымліваць», — сказаў Алег Праляскоўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру