Апублікаваны свежы, штомесячны, рэйтынг-ліст Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

Зборная Беларусі ўзнялася ў ім на адзін пункт і займае 82-е месца. У нас 431 пункт. У Ямайкі - 81-е месца (441 пункт), у ДР Конга — 83-е (427 пунктаў). Старое Конга дарэчы таксама недалёка: на 84-м месцы.

Дзясятка найлепшых:

1. Іспанія — 1 507
2. Германія — 1318
3. Аргенціна — 1 251
4. Калумбія — 1 200
5. Партугалія — 1 172
6. Уругвай — 1 132
7. Італія — 1 120
8. Швейцарыя — 1 113
9. Нідэрланды — 1 106
10. Бразілія — 1 102

Суседзі:

18. Украіна — 907
22. Расія — 870
78. Польшча — 473
102. Літва — 326
119. Латвія — 272.

Усяго ў рэйтынг-ліст уключаныя 209 зборных. Не маюць балаў Бутан, Сан-Марына і выспы Тэркс і Кайкас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0