Шведы з Studio Total у Мінску напярэдадні «плюшавага дэсанту». Фота з сацыяльных сетак. 

Супрацоўнікі шведскага піяр-агенцтва Studio Total, якія 4 ліпеня 2012 года здзейснілі «плюшавы дэсант» нам Мінскам і Мінскай вобласцю ў патрымку дэмакратыі ў Беларусі, выклалі ў сеціва фатаздымак, на якім яны «інспектуюць» плошчу Незалежнасці.

Калі дакладна было зроблена фота не паведамляецца, але на здымку плошча ўпрыгожаная да 9 мая. На фота Ханна Ліна Фрэй і Пер Кромвель, якія будуць кіраваць самалётам, а таксама Лінда Карлсан. У каментарах Пер Кромвель заўважыў, што ў Мінску «добрае мясцовае піва і марынаваная морква», а Ханна Ліна Фрэй адзначыла, што «з жахам думае аб палёце над горадам на малой вышыні ў веснавым тумане, калі бачнасць складае толькі 50 метраў». Гэта можа сведчыць аб тым, што пілоты збіраліся ажыццявіць сваю акцыю раней.

Нядаўна ўдзельнікі Studio Total прадалі самалёт, з якога скінулі плюшавых мядзведзяў на Беларусь, а таксама заявілі, што агенцтва закрываецца, хоць на старонцы Studio Total у Facebook дагэтуль з'яўляецца інфармацыя аб новых праектах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру