У Мінску карупцыяй у той ці іншай ступені закрануты практычна ўсе галіны і сферы дзейнасці.

Пра гэта, як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў, было заяўлена на гарадской каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, якая прайшла 27 лістапада.

На нарадзе абмяркоўваўся стан барацьбы з карупцыяй і эфектыўнасцю прыманых мер па спыненні карупцыйных праяўленняў, а таксама стан пракурорскага нагляду па гэтым пытанні. Яшчэ адной тэмай было расследаванне і судовы разгляд крымінальных спраў аб карупцыйных злачынствах.

Паводле слоў Балашава, за дзевяць месяцаў 2013 года найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў зарэгістравана ў прамысловасці — 97, адукацыі — 59, дзяржаўным кіраўніцтве — 35, гандлі — 30, ахове здароўя — 22, будаўніцтве — 17.

У Мінску, як зазначалася на нарадзе, за апошнія пяць гадоў назіраецца рост выяўленых карупцыйных злачынстваў. Прычым сёлета гэты паказчык самы высокі за пяць гадоў. Так, за дзевяць месяцаў 2013 года ў горадзе зарэгістравана 354 карупцыйныя злачынствы. На фоне агульнага зніжэння колькасці ўсіх зарэгістраваных злачынстваў на 3,5% доля карупцыйных узрасла з 1,34% у 2012 годзе да 2,05% сёлета.

Назіраецца нязначнае зніжэнне колькасці выяўленых фактаў перавышэння ўлады. Не выяўляліся пасрэдніцтва ў хабарніцтве, бяздзеянне службовай асобы (адно ў 2012 годзе), легалізацыя матэрыяльных каштоўнасцяў (адна ў 2012 годзе) і незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці. На ўзроўні 2012 года зарэгістравана выпадкаў злоўжыванняў уладай або службовымі паўнамоцтвамі (16).

Па астатніх складах злачынстваў адзначаецца рост колькасці распачатых крымінальных спраў.

На нарадзе зазначалася, што прынятыя праваахоўнымі органамі меры прывялі да значных зменаў у структуры карупцыйнай злачыннасці, выяўлена больш злачынстваў, якія ўяўляюць значную небяспеку для грамадства і дзяржавы.

Па фактах хабарніцтва распачата 256 крымінальных спраў.

Пры гэтым атрыманне хабару складае каля паловы ад усіх выяўленых злачынстваў, што тычацца хабарніцтва.

У праваахоўных органах прызнаюць, што лічбы ўказваюць толькі на колькасць зарэгістраваных у раёнах горада карупцыйных злачынстваў і не адлюстроўваюць сапраўднага становішча, якое складваецца ў рэгіёнах, і працу праваахоўнікаў, эфектыўнасць якой ва ўсіх без выключэння раёнах недастаткова высокая.

Асабліва на нарадзе зазначалася, што крымінальныя справы ў дачыненні да карумпаваных службовых асоб, якія займаюць адказнае становішча, удзельнікаў арганізаваных груп, за легалізацыю даходаў, здабытых злачынным шляхам, носяць у Мінску адзінкавы характар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру