Дэфіцыт бюджэту Беларусі па выніках 2013 года, імаверна, дасягне 7 трыльёнаў рублёў. Гэта каля $750 мільёнаў у эквіваленце.

«Нават прыцягненне дадатковых даходаў і маштабнае абмежаванне выдаткаў не дазваляюць ліквідаваць разрыў», — заявіў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

Гэтая ацэнка была зроблена па выніках работы эканомікі за студзень-верасень 2013 года.

«Для звядзення балансу спатрэбіцца выкарыстоўваць раней назапашаныя рэшткі сродкаў бюджэту, якія пераважна сфарміраваны за кошт сродкаў фонду нацыянальнага развіцця. Іншыя рэзервы ў дадзены момант практычна вычарпалі сябе», --

цытуе Ермаловіча «Інтэрфакс».

У Фонд нацыянальнага развіцця пералічваюць частку прыбытку высокарэнтабельныя прадпрыемства — нафтаперапрацоўчыя заводы, «Беларуськалій» ды іншыя.

Намеснік міністра фінансаў адзначае, што магчымасці па скарачэнні дэфіцыту за кошт далейшага змяншэння выдаткаў вельмі абмежаваныя:

«Далейшае зніжэнне фінансавання немінуча пацягне за сабой пагаршэнне ўмоваў працы для бюджэтнага сектара».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру