У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» атрымала трэцюю запар перамогу пры новым трэнеры Любаміры Покавічу.

Сёння, 28 лістапада, «зубры» на «Мінск-Арэне» атрымалі валявую перамогу над чалябінскім «Трактарам» 4:2 (1:1, 0:1, 3:0).

«Дынама» дзеліць 13-14-е месцы ў Заходняй канферэнцыі са «Слованам»: у клубаў па 33 балы, але беларускі клуб знаходзіцца вышэй за кошт чыстых перамогаў.

Цяпер «Дынама» чакае выязное турнэ з чатырох матчаў у Сібір і на Далёкі Усход (Новасібірск, Новакузнецк, Хабараўск і Уладзівасток): у гэтым сезоне ў гасцях зубры яшчэ не перамагалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру