Віктар Януковіч назваў умовы падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Пра гэта паведамляе Reuters.

Па словах прэзідэнта Украіны, краіна падпіша пагадненне на наступных умовах: зняцце супярэчнасцяў у расійска-ўкраінскіх адносінах, аднаўленне супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам і Сусветным банкам, перагляд Еўрапейскім саюзам гандлёвых абмежаванняў і ўдзел у мадэрнізацыі газатранспартнай сістэмы Украіны.

Сваё заявы Януковіч зрабіў падчас пленарнага пасяджэнні саміта «Усходняга партнёрства» ў Вільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?