Фота Delfi.lt.

Фота Delfi.lt.

Кіраўнік МЗС Беларусі, які знаходзіцца на віленскім саміце «Усходняга партнёрства», пракаментаваў сённяшнюю заяву старшыні Еўракамісіі.

Нагадаем, Жазэ Мануэль Барозу паведаміў, што Беларусь гатовая пачаць перамовы па падпісанні дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам. Еўрарадыё пацікавілася ва Уладзіміра Макея, як хутка гэта можа адбыцца?

Міністр замежных спраў нагадаў, што Беларусь прапанавала ЕС пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму яшчэ ў 2004 годзе, але безвынікова. А ў 2011-м Еўрасаюз заявіў пра згоду пачаць перамоўны працэс, але адначасова былі ўведзеныя санкцыі. Таму ўлады Беларусі не пайшлі на перамовы і сітуацыя знаходзілася ў «падвешаным стане» аж да сённяшняга дня.

«Сёння настаў час, калі можна весці размову аб пачатку перамоваў з Еўрапейскім саюзам аб заключэнні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Гэта ўстаноўка прэзідэнта нашай краіны. Ён сыходзіў з таго, што гэта будзе выгадна для канкрэтнага простага чалавека, для нашых людзей. І гэты будзе вельмі пазітыўна разглядацца людзьмі», — сказаў У. Макей.

Макей адзначыў, што «калі будзе канструктыўны настрой з абодвух бакоў», то праблема будзе вырашаная «за кароткі час».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?