Фота ublin112.pl

Фота ublin112.pl

Беларускія кіроўцы справакавалі масавую аўтааварыю пад Бяла-Падляскай.  

П'яны кіроўца аўтавоза, грамадзянін Беларусі, 27 лістапада ў 21.30 стаў прычынай дарожнага перапалоху непадалёк ад горада Бяла-Падляска ў Польшчы, паведамляе auto.tut.by.

27-гадовы кіроўца аўтавоза Volvo, які перавозіў 6 легкавых аўтамабіляў Hyundai, рухаючыся па трасе, аб'язджаў прыпаркаваны з парушэннямі аўтацягнік MAN — фура стаяла часткова на ўзбочыне, часткова — на праезнай частцы.

Аўтовоз зачапіў фуру, пасля чаго з'ехаў у кювет і заехаў у лес, паведамляе lublin112.pl.

Ад сутыкнення з MAN у аўтавоза адляцела кола, яно выкацілася на паласу сустрэчнага руху і ўрэзалася ў Audi. Следам у Audi заехаў яшчэ адзін аўтамабіль — Renault.

На месца здарэння былі выкліканыя ратавальнікі, якія вызвалялі праезную частку і дапамаглі выцягнуць аўтовоз на дарогу. Кіроўца аўтавоза быў дастаўлены ў шпіталь з нязначнымі траўмамі.  

Паліцыя аштрафавала дальнабойніка з Беларусі, кіроўцу MAN, за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі.  

А кіроўца аўтавоза Volvo — таксама грамадзянін Беларусі — з лякарні адправіўся ў паліцэйскі ўчастак і быў затрыманы: лекары зафіксавалі ў яго звыш 2,0 праміле алкаголю ў крыві. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0