Правакатары на Кастрычніцкай, ноч на 24 сакавіка 2006. Фота Reuters.

Невядомыя байцы напярэдадні разгону Майдана, 29 лістапада 2013. Фота theinsider.com.ua

Разгон Плошчы, ноч на 24 сакавіка 2006. Фота Reuters.

Разгон Плошчы, ноч на 24 сакавіка 2006. Фота Reuters.

Разгон Плошчы, ноч на 24 сакавіка 2006. Фота Reuters.

«Беркут» разганяе Майдан, ноч на 30 лістапада 2013. Фота theinsider.com.ua

«Беркут» разганяе Майдан, ноч на 30 лістапада 2013. Фота theinsider.com.ua

Разгромленае намётавае мястэчка ў Мінску, ноч на 24 сакавіка 2006. Фота Reuters.

Разгромлены Майдан, ноч на 30 лістапада 2013.

«Леглі спаць ва Украіне, а прачнуліся ў Беларусі», — піша ўкраінская gazeta.ua.

Пасля брутальных падзеяў у Кіеве ў ноч на 30 лістапада ўкраінскія журналісты пішуць пра беларускі сцэнар. Параўнанне справядлівае і найперш у дачыненні да падзей у Мінску ў ноч на 24 сакавіка 2006 года.

Перад пачаткам міліцэйскай акцыі на Кастрычніцкай актывізаваліся правакатары. Яны не баяліся ні міліцыі, ні фотакамер журналістаў.

У Кіеве 29 лістапада 2013 года непадалёку ад акцыі ў падтрымку еўраінтэграцыі сабралася больш за тысячу маладых людзей спартыўнага целаскладу. Пры спробе высветліць іх прыналежнасць і матывы акцыі, некалькі малойцаў збілі групу рэпарцёраў. Ужо тады ўкраінскія журналісты пачалі казаць пра магчымую падрыхтоўку да правакацый і разону майдану.

Намётавае мястэчка ў Мінску ў 2006-м, як і Майдан у Кіеве ўзору 2013-га ліквідавалі пад раніцу.

Раскіданыя па бруку рэчы, згамтаныя намёты — сакавіцкія кадры з Плошчы-2006 і фотаздымкі з Кіева-2013 можна ставіць побач.

Істотная розніца паміж падзеямі ў стаўленні да затрыманых. Калі ў Кіеве тры дзясяткі ўдзельнікаў вызвалілі да суду, то затрыманых на Кастрычніцкай да раніцы трымалі пад сценамі турмы, а потым судзілі проста ў СІЗА. Лік асуджаных ішоў на сотні.

Разгон Плошчы-2006

«Беркут» разганяе Майдан-2013

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру