Сілавы разгон мітынгоўцаў з Майдану Незалежнасьці у ноч на 30 лістапада быў праведзены для таго, каб забясьпечыць бесьперашкодны праезд тэхнікі для далейшых працаў па падрыхтоўцы да навагодніх сьвятаў.

Пра гэта паведаміла начальніца прэс-службы ўпраўленьня МУС у Кіеве Вольга Білык, перадае «5 канал».

«Зьвярнуліся ў міліцыю з просьбай забясьпечыць бесьперашкодны праезд тэхнікі для далейшых працаў на Майдане Незалежнасьці», — адзначыла яна.

Паводле словаў Білык, мітынгоўцы, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджаньні аб тым, што нядопуск тэхнікі зьяўляецца парушэньнем, «пачалі кідаць у прадстаўнікоў міліцыі сьмецьце і нейкія падпаленыя прадметы».

«Было прынята рашэньне выціснуць мітынгоўцаў з Майдану Незалежнасьці», — дадала яна.

Па словах прэс-сакратара МУС у Кіеве, у дачыненні да тых людзей, якія паведамілі пра тое, што атрымалі ад супрацоўнікаў міліцыі цялесныя пашкоджаньні — па гэтых фактах будзе праводзіцца службовая праверка і будуць прынятыя адпаведныя рашэньні».

Глядзі таксама: Брутальны фінал Плошчы-2006 і Еўрамайдану-2013 — паралелі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?