Пісьменнікі Расіі звярнуліся да пісьменнікаў і народа Украіны з адкрытым лістом у сувязі з падзеямі ў Кіеве і іншых гарадах краіны, дзе праходзяць масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі, вядомыя пад агульнай назвай Еўрамайдан.

Мы, рускія літаратары, звяртаемся да нашых украінскіх калегаў і да ўсіх грамадзян Украіны, хто хоча бачыць яе дэмакратычнай краінай, адкрытай для людзей розных поглядаў і розных культур. Мы, як і вы, адчуваем сябе часткай адзінай еўрапейскай цывілізацыі — і палітычныя сілы, якія імкнуцца адарваць нас з вамі ад яе, выклікаюць у нас той жа гнеў, што і ў вас. Нам горка ад таго, што сёння вы вымушаныя думаць пра Расію як пра грубую і вераломную сілу, якая жадае падмяць пад сябе іншыя народы, а не як аб радзіме неацэнных культурных багаццяў і інтэлектуальных магчымасцяў.

Паверце, для многіх у Расеі Украіна — не заблукалая авечка, якую трэба на аркане цягнуць назад у агульны хлеў, а роўная па духу краіна, чыя культура раскрывае ўсё новыя і новыя перспектывы для плённага дыялогу. Ваша барацьба за права выбару свайго шляху абяцае быць цяжкай — але мы спадзяемся на ваш поспех: ён стаў бы для нас знакам таго, што і мы, у Расіі, можам абараніць нашыя правы і свабоды. Мы з вамі!

Аляксей Аляксандраў, паэт, рэдактар, Саратаў

Максім Амелін, паэт, перакладчык, выдавец, Масква

Таццяна Баскакова, перакладчык, Масква

Леанід Бахноў, рэдактар, Масква

Ігар Бялоў, паэт, перакладчык, Калінінград

Аляксандр Белякоў, паэт, Яраслаўль

Марыя Боцева, празаік, Кіраў

Ігар Булатоўскі, паэт, Санкт-Пецярбург

Марыя Галіна, паэт, празаік, Масква

Андрэй Грыцман, паэт, перакладчык, Нью-Ёрк

Вольга Ільніцкая, паэт, Масква

Мікалай Конанаў, паэт, празаік, Санкт-Пецярбург

Рыгор Кружкоў, паэт, перакладчык, Масква

Дзмітрый Кузьмін, рэдактар, перакладчык, выдавец, Масква

Ілля Кукулін, крытык, Масква

Дзяніс Ларыёнаў, паэт, крытык, Масква

Станіслаў Львоўскі, паэт, публіцыст, Масква

Алена Марынічава, перакладчык, Масква

Леў Аборын, паэт, перакладчык, крытык, Масква

Святлана Паніч, перакладчык, Масква

Валерый Пячэйкін, драматург, Масква

Алёша Пракоп’еў, паэт, перакладчык, Масква

Леў Рубінштэйн, паэт, публіцыст, Масква

Наталля Саннікава, паэт, Каменск-Уральскі

Ігар Сатаноўскі, паэт, рэдактар, Нью-Ёрк

Андрэй Сен-Сянькоў, паэт, празаік, Масква

Марыя Сцяпанава, паэт, Масква

Аляксандр Сцесін, паэт, перакладчык, Нью-Ёрк

Алена Фанайлава, паэт, Масква

Аляксей Цвяткоў, паэт, публіцыст, Нью-Ёрк

Аркадзь Штыпель, паэт, Масква

Таццяна Шчарбіна, паэт, публіцыст, Масква

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?