Фота Яндэкс.Украіна / Facebook

Фота Яндэкс.Украіна / Facebook

Кіраўнік кампаніі «Яндэкс-Украіна» заклікаў ігнараваць Партыю рэгіёнаў. Кіраўнік аддзялення пошукавіка Сяргей Пятрэнка мяркуе, што ўкраінцы павінны пачаць супраць улады мірны байкот. Такую заяву ён зрабіў у сваім блогу, паведамляе korrespondent.net.

«Сумленны чалавек можа быць не ў стане пазбавіцца ад бандытаў, але не абавязаны радавацца і праяўляць нейкую ветлівасць да іх.

Наадварот — іх трэба байкатаваць. Ці не вітацца, не кантактаваць, ня працягваць рукі, не ўдзельнічаць у падзеях, у якіх яны прымаюць ўдзел.

Сумленныя людзі могуць жыць, выкрасліўшы гэтых крывасмокаў са свайго атачэння і выключыўшы кантакты з імі», — заявіў ён.

Па словах Пятрэнкі, асабіста ён не мае намеру прымаць удзел у любых мерапрыемствах, дзе будуць удзельнічаць прадстаўнікі цяперашняй улады, дэпутаты з Партыі рэгіёнаў.

«Я не прыйду. А калі я прыйду і выяўлю, што мне не сказалі пра запланаваную прысутнасць гэтых персанажаў — сыйду неадкладна. І паклічу ўсіх, каму хочацца жыць у нармальнай краіне, зрабіць тое ж самае», — запэўніў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?