Сотні жыхароў Арменіі прынялі ўдзел у акцыях пратэсту ў дзень візіту расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў краіну.

Мітынгоўцы выступалі супраць узмацнення сувязяў Ерэвана з Расіяй на фоне падзей у Кіеве і планаў Арменіі ўступіць у Мытны саюз, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У руках у актывістаў, якія прайшлі маршам па вуліцах Ерэвана, былі сцягі з надпісамі «Putin go home»,»Еўра Арменія», «Мы — гаспадары нашай краіны» і «No to the USSR».

Як паведамляе армянскае агенцтва news.am, у часе шэсця адбыліся сутычкі з паліцыяй, ёсць затрыманыя.

Пуцін падчас візіту заявіў, што Расія мае намер умацоўваць свае пазіцыі ў Закаўказзі і «адсюль ніколі сыходзіць не збіралася».

У верасні ўлады Арменіі заявілі пра намер далучыцца да МС, Еўрасаюз выказаў расчараванне гэтым рашэннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?