Міліцыя Івана-Франкоўска падтрымлівае жыхароў горада, заявіў гарадскі галава Віктар Анушкевічус.

«Яшчэ раз акцэнтую ўвагу на тым, што Івана-Франкоўская міліцыя з намі», — сказаў ён у выступе на веча, якім пачаўся агульнагарадскі страйку ў Івана-Франкоўску ў панядзелак, паведамляе «Украінская праўда».

«Таму сумесна з праваахоўнікамі, — а гэта нашы браты, нашы бацькі, сыны — сумесна з імі павінны забяспечыць правапарадак у горадзе», — адзначыў ён, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Гэтыя словы ўдзельнікі веча сустрэлі словамі «Малайцы».

«Ніякай правакацыі ў горадзе Івана-Франкоўску сумесна з праваахоўнікамі мы не маем права дапусціць. Як толькі хтосьці атрымае нейкі сігнал, што недзе ў горадзе з'явіліся нейкія «цітушкі», адразу паведамляйце пра гэта ў праваахоўныя органы. Яны з імі разбяруцца згодна з дзейным заканадаўствам», — заклікаў мэр.

Ён растлумачыў, што як дзяржслужачы не мае права страйкаваць. Але з іншага боку, адзначыў Анушкевічус, пры ўступленні на пасаду гарадскога галавы ён даваў клятву служыць украінскаму народу, і таму, каб падтрымаць жыхароў горада, разам са сваімі намеснікамі сышоў у адпачынак за свой кошт.

Анушкевічус заклікаў іншых дзяржслужачых такім жа чынам далучыцца да страйкоўцаў.

Адначасова на Львоўшчыне міліцыянты заявілі, што будуць абараняць удзельнікаў «Еўрамайдану».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?