У панядзелак увечары ў адным з магілёўскіх універмагаў эвакуявалі пакупнікоў і персанал. Сапёры шукалі бомбу, паведамляе радыё «Свабода».

У адной з камераў захоўвання група размінавання знайшла ёмістасць, у якой былі платы, а з яе тырчэлі драты.

«Муляж выбухоўкі» — гэта бляшанка з-пад газаванага напою, у ёй знайшлі маленькі прымач, з дратамі і платай.

Асоба ў сілавых струкутарх, якая знаёмая з сытуацыяй, кажа: паводле камэраў назіраньня ёмістасьць ў скрыню паклала «асоба каўкаскай нацыянальнасьці».

Падазраваная асоба патрапіла ў аб’ектывы камераў відэаназірання. Ахоўнікі ўнівермагу кажуць, што ўгледзелі «бомбу» толькі тады, калі мужчына сышоў.

Яны адразу націснулі трывожную кнопку і эвакуявалі людзей.

Больш за дзве гадзіны ўнівермаг быў зачынены.

Міліцыя, сапёры і супрацоўнікі Следчага камітэтў ад каментароў адмаўляліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?