Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб прыпыненні з 1 студзеня 2014 г. на год індэксацыі заробкаў дзяржслужачым, памочнікам парламентарыяў, выплатам вайскоўцаў. Высокапастаўленых чыноўнікаў гэта не закранае.

Дакумент прапануе прыпыніць да 2015 года індэксацыю з улікам узроўню інфляцыі акладаў федэральных дзяржслужачых.

Раней паведамлялася, што такі крок дапаможа зэканоміць 3,6 мільярда расійскіх рублёў на акладах дзяржслужачых, 10,4 млрд рублёў на прыбытках ваеннаслужачых узброеных сіл РФ і крыху больш за 20 мільярдаў рублёў — на даходах унутраных войскаў МУС ды інш.

У пачатку кастрычніка былі падпісаны ўказы аб павышэнні зарплаты амаль усім высокапастаўленым чыноўнікам з верасня 2013 года. Павінны быць павышаны заробкі дэпутатаў і членаў Савета федэрацый, бо законам яны прыроўненыя да міністраў.

Да павышэння іх сярэдняя зарплата складала 160 тысяч рублёў, цяпер павінна быць каля 250 тысяч (70,5 млн беларускіх), а па дадзеных некаторых СМІ, да восені 2014 можа вырасці да 420 тысяч (118 млн беларускіх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?