Аляксандр Лукашэнка зрабіў сёння шэраг прызначэнняў дыпламатаў. Новым паслом Беларусі ў Турцыі стане Андрэй Савіных, які дагэтуль займаў пасаду прэс-сакратара Міністэрства замежных справаў.

Гэта не першая дыплматычная праца для Савіных. Раней ён быў прадстаўніком Беларусі пры ААН у Жэневе. З пасады прэс-сакратара некалі на павышэнне пайшоў Павел Латушка, якога прызначылі паслом у Польшчы, а потым міністрам культуры.

Змяніўся пасол Беларусі ў Літве. Замест былога віцэ-прэм’ера Уладзіміра Дражына прызначаны Аляксандр Кароль. Да гэтага ён быў генеральным консулам Беларусі ў Гданьску.

Дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі Аляксандр Авер’янаў стаў новым паслом у Польшчы. Яшчэ адзін супрацоўнік МЗС Дзмітрый Купцель стаў паслом Беларусі ў Эфіёпіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?