Аляксандр Лукашэнка пацвярджае прыярытэтнасць для Беларусі задачы па нарошчванні экспарту для прытоку валюты ў краіну. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні.

«Палітыка палітыкай, але гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, экспарт з'яўляецца прыярытэтам нашай знешнеэканамічнай дзейнасці, і ад гэтага нікуды не дзенешся, — падкрэсліў Лукашэнка.

— Геапалітыка нам не патрэбна, мы не збіраемся гуляць у гэтыя гульні, у якія граюцца 7—8 вядомых дзяржаў. Нам гэта абсалютна не трэба. Нам палітыка патрэбна для таго, каб прэзентаваць краіну, абараніць яе інтарэсы, усё астатняе — гэта гандаль, экспарт. гэта задача нумар адзін».

«Будзе экспарт — будзе валюта, будзе валюта — нашым палітычным праціўнікам няма чаго будзе сказаць, — адзначыў Лукашэнка.

— У іх адна праблема і адна балбатня: дэстабілізаваць абстаноўку на валютным рынку — гэта іх самая галоўная задача, яны думаюць, што калі мы валютны рынак абвалім, значыць, абваліцца краіна. Нічога падобнага! Ніхто нікуды не абваліцца. Але гэтую праблему трэба вырашаць, і рашэнне толькі адно — прыток валюты ў нашу краіну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?