«У гурта ёсць шмат планаў. Увесну 2014 года мы выпускаем альбом «Матрошка». Калі «Грай» – гэта беларускамоўны альбом, то «Матрошку» можна назваць «расейскім альбомам», распавёў «Белсату» дырэктар гурта «Ляпіс Трубяцкі» Яўген Калмыкоў.
Пакуль не вядома, ці гэта будзе cкладанка з ужо выдадзеных песень, як гэта было з беларускамоўным альбомам «Грай». Прэс-сакратар гурта Аляксандр Бергер пацвердзіў, што «расейскі альбом» будзе прэзентаваны ў Маскве, як запланавана, 25 сакавіка.