Як стала вядома Goals.by, беларускі спецыяліст Алег Кубараў узгадніў ўмовы кантракта з мінскім «Дынама».

Чакаецца, што ў бліжэйшы час ён узначаліць каманду.

Алег Кубараў цяпер з'яўляецца галоўным трэнерам малдаўскага «Зімбру».

На 4 снежня запланавана спецыяльная прэс-канферэнцыя цяперашняга трэнера «Дынама» Роберта Масканта, гендырэктара Сяргея Паўлюковіча і капітана Дзмітрыя Молаша.

44-гадовы Галандзец Роберт Маскант стаў галоўным трэнерам «Дынама» ў сярэдзіне чэрвеня гэтага года, сталічны клуб займаў тады ў турнірнай табліцы 5-ы радок (у выніку фінішаваў на традыцыйным трэцім месцы).

 Пагадненне было заключана на паўтара года.

Маскант стаў 27-трэнерам у «Дынама» з таго часу, як клубам кіруе Юрый Чыж (з канца 1999 г.).

У сярэдзіне верасня галандзец даў цікавае інтэрв'ю Goals.by, у тым ліку падзяліўшыся назіраннямі пра беларусаў, што яны жывуць з апушчанымі вачыма: 

«Адрозненне [Галандыі] ад Беларусі заключаецца ў стаўленні да адказнасці. З ранняга ўзросту галандскіх дзяцей прывучаюць да адказнасці. Яны павінны вырасці здольнымі браць рашэнне праблем на сябе. Беларусы ж, як мне здаецца, жывуць з апушчанымі вачыма. Ёсць нейкі страх. Узнікае адчуванне, быццам людзі хаваюць погляд і пастаянна праганяюць праз галаву думку: «Толькі б ні я, толькі б ні я. Не чапайце мяне. Я знайду, чым сябе заняць. Гэта тычыцца і футбола».

Што тычыць Алега Кубарава, то ён у свой час трэніраваў «Мінск», «Тарпеда-БелАЗ», «Гомель», юрмальскі «Спартак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0