Здарэнне адбылося на Вілейшчыне 29 лістапада. У той жа дзень завялі крымінальную справу.
Жанчыны зайшлі ў хату да бабулі і прадставіліся «сацыяльнымі работнікамі». Пачалі расказваць, што хутка адбудзецца дэнамінацыя і ці не хоча яна памяняць грошы.
Пакуль тая слухала, адна з жанчын скрала з-пад матраца гаспадыні дома тры мільёны рублёў.
«Не пускайце нікога ў хату, не праверыўшы дакументы, калі вам прадстаўляюцца сацыяльнымі ці яшчэ якімі работнікамі, — акцэнтуе ўвагунамеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – Такія махляры прыходзяць з адмысловай мэтай: праверыць, ці ляжаць грошы ў шафе, пад матрацам ды ў іншых упадабаных месцах захоўвання грошай».





