Кіраўнік украінскага ўрада Мікалай Азараў заклікаў апазіцыянераў да перамоваў і адзначыў, што заклік Захаду пазбегнуць гвалту тычыцца не толькі ўладаў, але і пратэстоўцаў.
Гаворачы аб захопе дэманстрантамі адміністрацыйных будынкаў, Азараў задаў пытанне аб тым, хто адкажа за гэта персанальна, у тым ліку хто будзе несці крымінальную адказнасць.
Пры гэтым прэм'ер падкрэсліў, што ўрад гатовы падтрымаць мірныя формы пратэсту і пікетавання.
Напярэдадні парламент Украіны адмовіўся выказаць вотум недаверу ўраду. Адпаведнай рэзалюцыі не хапіла 40 галасоў.





