Кіраўнік Растэхналогій Сяргей Чэмезаў падарыў прэм'еру Дзмітрыю Мядзведзеву першы расійскі смартфон.
«Карацей, Apple напружыўся», — пажартаваў Мядзведзеў, калі яму расказалі, што расійскае вынаходніцтва атрымала вышэйшую ўзнагароду на выставе ў Лас-Вегасе.
Каштаваць апарат, які створаны ў Расіі, аднак выраблены з замежнымі дэталямі, будзе ў раёне 550 даляраў — трохі танней, чым смартфоны Apple і даражэй, чым аналагічныя мадэлі Samsung.
Асаблівасцю смартфона можна назваць два экраны — каляровы вадкакрысталічны і чорна-белы, які працуе пры разраджанай батарэі.





