Калектыву мінскага футбольнага «Дынама» 4 снежня было афіцыйна абвешчана пра скасаванне кантракта з галоўным трэнерам каманды галандскім спецыялістам Робертам Маскантам, паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Працоўнае пагадненне было спынена па згодзе бакоў.
Маскант прыйшоў у «Дынама» ў сярэдзіне чэрвеня гэтага года, змяніўшы на гэтай пасадзе ўкраінскага трэнера Алега Пратасава. Пад яго кіраўніцтвам «Дынама» заняло трэцяе месца ў чэмпіянаце краіны.
Новым галоўным трэнерам мінчан, паводле звестак СМІ, стане Алег Кубараў, які цяпер узначальвае малдаўскі клуб «Зімбру».





