У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 4 снежня мінскае «Дынама», якое займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі, прайграла на выездзе аўтсайдару Усходняй канферэнцыі новакузнецкаму «Металургу» з лікам 2:3 (0:2, 1:1, 1:0).

Пасля 33 матчаў «Дынама» з 33 пунктамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, апошняе, 14-е, — у Заходняй канферэнцыі і 25-е — у агульнай табліцы (9 перамог у асноўны час, 1 перамога па булітах, 2 паразы па булітах, 2 паразы ў авертайме, 19 — у асноўны час, розніца шайбаў 65-100). «Дынама» стала першай камандай Заходняй канферэнцыі, якая прапусціла 100 шайбаў.

Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 6 снежня — з хабараўскім «Амурам», 8-га — з уладзівастоцкім «Адміралам». У 15 гасцявых сустрэчах мінскі клуб зведаў 15 паразаў, набраўшы 1 бал (розніца шайбаў 16-54).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру