Месца трагедыі
Трагедыя здарылася ў сераду пасля 16:00. Ад дактароў паступіла паведамленне, што ў сажалцы на вуліцы Каменшчыкава ў пратоцы «Волатава», праваліліся пад лёд трое другакласнікаў.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС прахожы, пачуўшы крыкі аб дапамозе, спусціўся да вадаёма і ўбачыў на паверхні вады двух дзяцей.
Аднаго з хлопчыкаў мужчына паспеў выратаваць. Другі знік пад вадой. Першае дзіця з папярэднімі дыягназам «пераахаладжэнне» было дастаўлена ў бальніцу.
Вадалазы дасталі з вады двух сямігадовых дзяцей. Паводле папярэдняй інфармацыі, другакласнікі павінны былі знаходзіцца ў групе падоўжанага дня.
З роднымі дзяцей і выратаваным дзіцем працуюць псіхолагі МНС.
Следчы камітэт чарговы раз звяртае ўвагу бацькоў і асоб, якія займаюцца выхаваннем непаўналетніх, на неабходнасць захадаў па недапушчэнні знаходжання дзяцей на патэнцыйна небяспечных аб'ектах: будпляцоўках, недабудаваных будынках, пясчаных кар'ерах, вадаёмах.





