Яно пачнецца каля галоўнай ёлкі на Кастрычніцкай плошчы. У ім прымуць удзел больш за 800 казачных герояў. Адзін з галоўных удзельнікаў шэсця — сімвал хакейнага чэмпіянату свету 2014 года зубр Волат.

Дзяды Марозы згуляюць хакейны матч, затым незвычайны парад накіруецца ў бок Палаца спорту, дзе адбудзецца тэатралізаваны паказ і будзе арганізавана канцэртная праграма. Галоўны Дзед Мароз абвесціць аб пачатку святкавання Новага года. У праграме - гульні, конкурсы, спаборніцтвы, а таксама вялікі калядны кірмаш.

Пляцоўка каля Палаца спорту стане адным з асноўных месц святочных мерапрыемстваў і ў навагоднюю ноч. Святкаванне на ёй будзе прадаўжацца з 21.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня.

Кульмінацыяй свята традыцыйна стане феерверк каля стэлы «Мінск — горад-герой» 1 студзеня ў 1.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?