Ноч на Еўрамайдане Незалежнасці прайшла спакойна.

Пратэстоўцы начуюць у адным з занятых імі будынкаў. Фота Ройтэрз.

Пратэстоўцы начуюць у адным з занятых імі будынкаў. Фота Ройтэрз.

Уранку калоны мітынгоўцаў рушылі на блакаду Адміністрацыі прэзідэнта ды Кабінета міністраў.

Акрамя таго, частка актывістаў з уласнай ініцыятывы пікетуе Генпракуратуру.

Самым яскравым момантам ночы была блакада базаў спецназа і Унутраных войскаў. Так гэта пачыналася, глядзіце на відэа:

У горадзе Васількоў Кіеўскай вобласці людзі цэлую ноч вартавалі вайсковую частку, у якой дыслакуюцца спецпадраздзяленні Міністэрства ўнутраных справаў. 33 аўтобусы з беркутаўцамі аказаліся заблакаванымі. Яны не рашыліся на канфрантацыю.

«Каля ста чалавек запячаталі выезды з базы ўласнымі легкавікамі. Сярод мужчын пабачыў і некалькі жанчын, настроеных не менш рашуча», — напісаў у Facebook-у дэпутат Вярхоўнай Рады ад апазіцыйнай «Бацькаўшчыны» Андрэй Пышны.

Аналагічна ў самім Кіеве была заблакавана база спецпадраздзялення «Беркут» на Чырвоназоркавым праспекце.

Кіраўніцтва вайсковх частак захоўвае нейтралітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?