Для прэм'ер-міністра Канады Стывена Харпера пытанне аб сувэрэнітэце ў Арктыцы ёсць часткай палітычнай праграмы. Ён даручыў уключыць Паўночны полюс у заяўку на пашырэнне межаў арктычнага шэльфа і не гатовы адмовіцца ад гэтых планаў, адзначае выданне.

Згодна з Канвенцыяй ААН па марскім праве, кантроль за марскім дном краіна можа забяспечыць за межамі міжнародна прызнаных межаў, калі зможа даказаць, што марское дно ёсць працягам яе кантынентальнага шэльфа.

Паводле інфармацыі выдання, Канада і Расія ўпэўненыя, што хрыбет Ламаносава, які праходзіць пад акіянам і багаты на нафту, ёсць натуральным працягам іх кантынентальных шэльфаў.

Памежныя спрэчкі з Расіяй могуць стаць новай дыпламатычнай праблемай для Канады, гаворыцца ў публікацыі.

Раней Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія працягне пашыраць сваю прысутнасць у Арктыцы, якая ёсць неад'емнай часткай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?